Сага

Сага (стараж.-сканд. saga ад segia — казаць, гаварыць) —
1. Старажытнаірландскі і старажытнаскандынаўскі эпас пра багоў і герояў. Сагі пра вікінгаў;
2. Празаічныя пераклады рыцарскіх раманаў. Рыцарскія сагі;
3. Цыкл іншых твораў. «Сага пра святых» С. Унсет;
4. Легенда, паэтычнае сказанне. Дзе вы, сумленныя, перадавыя паэты? Дзе вашы сагі?.. (Максім Танк. Пасланне за мяжу).

У XIX стагоддзі англійскі пісьменнік Джон Голсуорсі стварыў серыю сацыяльных раманаў пра лёс адной сям'і («Сага пра Фарсайтаў») і тэрмін «сага» набыў агульналітаратурнае гучанне.