~~META: title = Сага &keywords = сага &abstract = Што такое сага? Сага пра Фарсайтаў &iftrue = nan ~~ ====== Сага ====== Сага (стараж.-сканд. saga ад segia — казаць, гаварыць) —\\ 1. Старажытнаірландскі і старажытнаскандынаўскі [[слоўнік/эпас|эпас]] пра багоў і герояў. //Сагі пра вікінгаў//;\\ 2. Празаічныя пераклады рыцарскіх раманаў. //Рыцарскія сагі//;\\ 3. Цыкл іншых твораў. //«Сага пра святых» С. Унсет//;\\ 4. Легенда, паэтычнае сказанне. //Дзе вы, сумленныя, перадавыя паэты? Дзе вашы сагі?..// ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]]. Пасланне за мяжу). У XIX стагоддзі англійскі пісьменнік Джон Голсуорсі стварыў серыю сацыяльных раманаў пра лёс адной сям'і ("Сага пра Фарсайтаў") і тэрмін "сага" набыў агульналітаратурнае гучанне.