Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:рэчытатыў

Гэта старая версія дакумента!


Рэчытатыў

Рэчытатыў (італ. recitativo, ад лац. recitare — чытаць уголас, дэкламаваць) — спосаб чытання паэтычных твораў уголас, заснаваны на выразных, эмацыянальна афарбаваных інтанацыях маўлення, павышэнні і паніжэнні голасу, акцэнтах, паўзах і г. д. Рэчытатыў нагадвае спеў і дэкламацыю, але адрозніваецца і ад таго і ад другога.
Рэчытатыў вызначаецца напеўнасцю, мелодыяй, чаго няма ў дэкламацыі, блізкай да інтанацыі звычайнай гаворкі. У той жа час рэчытатыў у адрозненне, скажам, ад спеву меладычных куплетных песень увесь час змяняецца — у залежнасці ад зместу твора.
Рэчытатывам выконваюцца быліны, думы, галашэнні і некаторыя іншыя народныя творы.

слоўнік/рэчытатыў.1755859482.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki