~~META: title = Рэчытатыў &keywords = рэчытатыў &abstract = Што такое рэчытатыў? Адрозненні рэчытатыва ад спева і дэкламацыі &iftrue = nan ~~ ====== Рэчытатыў ====== Рэчытатыў (італ. recitativo, ад лац. recitare — чытаць уголас, дэкламаваць) — спосаб чытання паэтычных твораў уголас, заснаваны на выразных, эмацыянальна афарбаваных інтанацыях маўлення, павышэнні і паніжэнні голасу, акцэнтах, паўзах і г. д. Рэчытатыў нагадвае спеў і дэкламацыю, але адрозніваецца і ад таго і ад другога.\\ Рэчытатыў вызначаецца напеўнасцю, мелодыяй, чаго няма ў дэкламацыі, блізкай да інтанацыі звычайнай гаворкі. У той жа час рэчытатыў у адрозненне, скажам, ад спеву меладычных куплетных песень увесь час змяняецца — у залежнасці ад зместу твора.\\ Рэчытатывам выконваюцца [[слоўнік/быліна|быліны]], [[слоўнік/дума|думы]], [[слоўнік/галашэнні|галашэнні]] і некаторыя іншыя народныя творы.