Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:рэхарыфма

Гэта старая версія дакумента!


Рэхарыфма

Рэхарыфма — рыфма, у якой другое сугучнае слова, звычайна аднаскладовае ці двухскладовае, радзей — трохскладовае, паўтарае частку папярэдняга. Такая рыфма вядзе свой пачатак з вуснай народнай творчасці:

Кацярына-Кацярынушка,
А дзе ж твая жывацінушка?
— Каровухны— каля ровухны,
А свінухны— каля нівухны.

Хлеба, солі прыпазычу,
Табе, братка, дабра зычу.


Своеасаблівая чатырохкратная рэхарыфма сустракаецца ў адным з твораў дзіцячага фальклору (запісаны ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна):

— Што фрыцы курылі?
— «Прыбой».
— Чым яны жывіліся?
— Рыбай.
— Што яны хацелі?
— Бой.
— Як яны крычалі?
— «Ой!»


Верш, поўнасцю пабудаваны на выкарыстанні рэхарыфмы, называецца рэхавершам.

слоўнік/рэхарыфма.1755859482.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki