~~META: title = Рэхарыфма &keywords = рэхарыфма &abstract = Што такое рэхарыфма? Асаблівасці і прыклады ўжывання рэхарыфмы &iftrue = nan ~~ ====== Рэхарыфма ====== Рэхарыфма — [[слоўнік/рыфма|рыфма]], у якой другое сугучнае слова, звычайна аднаскладовае ці двухскладовае, радзей — трохскладовае, паўтарае частку папярэдняга. Такая рыфма вядзе свой пачатак з вуснай народнай творчасці: Кацярына-Кацярынушка,\\ А дзе ж твая жывацінушка?\\ — Каровухны— каля ровухны,\\ А свінухны— каля нівухны.\\ \\ Хлеба, солі прыпазычу,\\ Табе, братка, дабра зычу. \\ Своеасаблівая чатырохкратная рэхарыфма сустракаецца ў адным з твораў дзіцячага фальклору (запісаны ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна): — Што фрыцы курылі?\\ — «Прыбой».\\ — Чым яны жывіліся?\\ — Рыбай.\\ — Што яны хацелі?\\ — Бой.\\ — Як яны крычалі?\\ — «Ой!» \\ Верш, поўнасцю пабудаваны на выкарыстанні рэхарыфмы, называецца [[слоўнік/рэхаверш|рэхавершам]].