Рэхаверш

Рэхаверш — від верша, у якім сумежныя радкі зарыфмаваны рэхарыфмай. Няцотныя радкі рэхаверша звычайна доўгія, у той час як цотныя — кароткія, з аднаскладовых ці двухскладовых слоў.
Вось пачатак жартоўнага рэхаверша А. Русака «Цімох» (ён стаў папулярнай песняй):

Як правёў мяне Цімох,

Ох, ох!

Было цёмна на дварох,

Ох, ох!

«Ну, Цімошка, дык бывай»,

Ай, ай!

А ён кажа: «Пачакай»,

Ай, ай!