~~META: title = Рэхаверш &keywords = рэхаверш &abstract = Што такое рэхаверш? Асаблівасці і прыклады рэхавершаў &iftrue = nan ~~ ====== Рэхаверш ====== Рэхаверш — [[слоўнік/від-верша|від верша]], у якім сумежныя радкі зарыфмаваны [[слоўнік/рэхарыфма|рэхарыфмай]]. Няцотныя радкі рэхаверша звычайна доўгія, у той час як цотныя — кароткія, з аднаскладовых ці двухскладовых слоў.\\ Вось пачатак жартоўнага рэхаверша А. Русака «Цімох» (ён стаў папулярнай песняй): Як правёў мяне Цімох, Ох, ох! Было цёмна на дварох, Ох, ох! «Ну, Цімошка, дык бывай», Ай, ай! А ён кажа: «Пачакай», Ай, ай!