~~META: title = Рэфрэн &keywords = рэфрэн &abstract = Што такое рэфрэн? Функцыя рэфрэна ў літаратурным творы &iftrue = nan ~~ ====== Рэфрэн ====== Рэфрэн (франц. refrain - прыпеў) — радок ці некалькі вершаваных радкоў, якія паўтараюцца ў нязменным або некалькі змененым выглядзе праз пэўную колькасць строфаў верша.\\ Так, у "Песні вольнага чалавека" [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]] кожнаму [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|катрэну]] спадарожнічае рэфрэн: Душой я вольны чалавек,\\ І гэткім буду цэлы век! \\ У рэфрэне звычайна заключана галоўная думка твора. Паўтараючыся, рэфрэн садзейнічае замацаванню гэтай думкі ў свядомасці чытача.