~~META: title = Рэтардацыя &keywords = рэтардацыя &abstract = Што такое рэтардацыя? Прыклады рэтардацыі &iftrue = nan ~~ ====== Рэтардацыя ====== Рэтардацыя (лац. retardatio — запаволенне, затрымка) — стылістычны прыём запаволення якіх-небудзь падзей ці з’яў.\\ У эпічных, [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|ліра-эпічных]] і драматычных творах гэта дасягаецца ўвядзеннем устаўных сцэн, эпізодаў, апісанняў прыроды, лірычных адступленняў і гэтак далей. У лірычных вершаваных творах рэтардацыя часам узнікае ў разгорнутых сінтаксічных перыядах, дзе галоўны сказ разбіваецца на дзве часткі: першая знаходзіцца ў пачатку перыяду, а заключная — у канцы яго. Гэта дапамагае завастрыць увагу чытача (слухача) твора на думцы, выказанай перш за ўсё ў галоўным сказе.\\ Вось прыклад рэтардацыі у паэме [[постаці/васіль-зуёнак|Васіля Зуёнка]] «[[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сяліба|Сяліба]]»: Той край, імшарны, з сумам верасоў, Дзе цар — ядловец, нізенькі пярэстар, Дзе цецярук пад чорнае крысо\\ Хавае ў дождж па сем цяцер пярэстых,\\ Дзе валіць з ног цвярэзнікаў чабор,\\ Нібы пяршак найпершай самай пробы,\\ Дзе выжыла адно найменне — бор — Як выспа паміж лядаў, расцяробаў,\\ Дзе прагная сасна дае засеў\\ І б’юць крыніцы з вечнаю надзеяй,\\ Дзе з году ў год ляснік Якім лысеў\\ І ціха старадрэвіны радзелі, —\\ Той край — мая радзіма... \\ Часам сэнсавыяўленчая роля рэтардацыі раскрываецца толькі ў канцы твора, у яго пуанце: Генерацыя адаптацыя\\ адукацыя культывацыя\\ дэманстрацыя дэкларацыя\\ рэвалюцыя узурпацыя\\ эміграцыя іміграцыя\\ фабрыкацыя рэпутацыя\\ дэтанацыя рэстаўрацыя\\ рэканструкцыя прафанацыя\\ апазіцыя канфрантацыя\\ рэкламацыя кампенсацыя\\ індэксацыя інтэграцыя\\ радыяцыя дэградацыя\\ і чаго ж толькі не зведала\\ наша нацыя!\\ (В. Жыбуль. «Генерацыя дэградацыі, альбо Дэградацыя генерацыі») \\ Рэтардацыя можа ляжаць у аснове кампазіцыйнай будовы ўсяго верша («А яна...» [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]], «[[творы/максім-танк/максім-танк-каб-ведалі|Каб ведалі]]» [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]]).