~~META: title = Рэмінісцэнцыя &keywords = рэмінісцэнцыя &abstract = Што такое рэмінісцэнцыя? Функцыі рэмінісцэнцыі. Падабенства рэмінісцэнцыі да стылізацыі і алюзіі &iftrue = nan ~~ ====== Рэмінісцэнцыя ====== Рэмінісцэнцыя (ад лац. reminiscentia – успамін) – водгалас аднаго літаратурнага твора ў іншым літаратурным творы. Праяўляецца ў падабенстве [[слоўнік/кампазіцыя|кампазіцыі]], [[слоўнік/стылістыка|стылістыкі]], фразеалогіі. Рэмінісцэнцыя – напамін чытачу пра больш раннія літаратурныя факты і іх тэкставыя кампаненты.\\ Рэмінісцэнцыя мае вельмі шырокі дыяпазон функцый. Можа быць адбіткам культурнага фону асяроддзя, аднаўленнем мастацкай атмасферы часу; нярэдка ўключаецца ў літаратурную палеміку і мае сувязь з парадыраваннем створанага раней.\\ Рэмінісцэнцыі могуць быць відавочнымі (прамое цытаванне) або апасродкаванымі, падтэкставымі. Па сваёй функцыі, літаратурнай сутнасці рэмінісцэнцыя вельмі падобная да [[слоўнік/стылізацыя|стылізацыі]] і [[слоўнік/алюзія|алюзіі]]. Аднак, у адрозненне ад іх, звычайна не ўсведамляецца аўтарам, узнікае з прычыны моцнага ўздзеяння на яго твораў іншых пісьменнікаў.