Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:рэдыф

Гэта старая версія дакумента!


Рэдыф

Рэдыф — слова або (радзей) словазлучэнне, якое ў нязменным выглядзе паўтараецца ў вершаваных радках услед за канцавымі рыфмамі.
Рэдыф надзвычай характэрны для ўсходняга верша, у прыватнасці для такой яго формы, як газэль. Сустракаецца і ў беларускай паэзіі. У асобных народных песнях гэта своеасаблівыя кароткія прыпевы пасля кожнага радка:

Хлопец здуру ажаніўся, божа ж мой!
Навек жонкай падавіўся, божа ж мой!
Ані міскі, ані лыжкі, божа ж мой!
Павесілі тры калыскі, божа ж мой!


Рэдыф ужыў у сваёй «Песні» Францішак Багушэвіч:


Чаго бяжыш, мужычок?
— Паганяе мароз.
Чаму ляжыш, мужычок?
— Бо урадніка вёз.

Чаго ты п’еш, мужычок?
— Бо і хлеба не еў.
За што ты б’еш, мужычок?
— Бо і сам тое меў…

слоўнік/рэдыф.1755963640.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki