~~META: title = Рэдыф &keywords = рэдыф &abstract = Што такое рэдыф? Прыклады ўжывання рэдыфу ў беларускай паэзіі і народных песнях &iftrue = nan ~~ ====== Рэдыф ====== Рэдыф — слова або (радзей) словазлучэнне, якое ў нязменным выглядзе паўтараецца ў вершаваных радках услед за канцавымі рыфмамі.\\ Рэдыф надзвычай характэрны для ўсходняга верша, у прыватнасці для такой яго формы, як [[слоўнік/газэль|газэль]]. Сустракаецца і ў беларускай паэзіі. У асобных народных песнях гэта своеасаблівыя кароткія прыпевы пасля кожнага радка: Хлопец здуру ажаніўся, божа ж мой!\\ Навек жонкай падавіўся, божа ж мой!\\ Ані міскі, ані лыжкі, божа ж мой!\\ Павесілі тры калыскі, божа ж мой! \\ Рэдыф ужыў у сваёй «[[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-песня|Песні]]» [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішак Багушэвіч]]: \\ Чаго бяжыш, мужычок?\\ — Паганяе мароз.\\ Чаму ляжыш, мужычок?\\ — Бо урадніка вёз.\\ \\ Чаго ты п’еш, мужычок?\\ — Бо і хлеба не еў.\\ За што ты б’еш, мужычок?\\ — Бо і сам тое меў...