Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:рэдакцыя

Гэта старая версія дакумента!


Рэдакцыя

Рэдакцыя — тэкст, які ўзнікае ў выніку пераробкі якога-небудзь твора.
Ёсць розныя рэдакцыі летапісаў, якія ўзніклі ў выніку перапісвання гэтых твораў рознымі людзьмі, а таксама рэдакцыі ананімных твораў, якія распаўсюджваюцца ў многіх спісах. Так, паэма «Тарас на Парнасе» мае звыш 20-і рэдакцый — варыянтаў, якія істотна адрозніваюцца адзін ад другога ў стылі, нават у трактоўцы вобразаў.
Рэдакцыяй называецца таксама новы ці часткова зменены тэкст, што ўзнікае ў выніку аўтарскай пераапрацоўкі мастацкага твора. Пры гэтым маюцца на ўвазе чарнавыя, гэта значыць прамежкавыя рэдакцыі твора. Але аўтар можа перарабіць і ўжо надрукаваны твор. Так, напрыклад, існуе дзве рэдакцыі паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».

слоўнік/рэдакцыя.1755954124.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 13:02 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki