~~META: title = Рэдакцыя &keywords = рэдакцыя &abstract = Што такое рэдакцыя літаратурнага твора? &iftrue = nan ~~ ====== Рэдакцыя ====== Рэдакцыя — тэкст, які ўзнікае ў выніку пераробкі якога-небудзь твора.\\ Ёсць розныя рэдакцыі [[слоўнік/летапіс|летапісаў]], якія ўзніклі ў выніку перапісвання гэтых твораў рознымі людзьмі, а таксама рэдакцыі [[слоўнік/ананім|ананімных]] твораў, якія распаўсюджваюцца ў многіх спісах. Так, паэма «[[творы/іншае/канстанцін-вераніцын-тарас-на-парнасе|Тарас на Парнасе]]» мае звыш 20-і рэдакцый — варыянтаў, якія істотна адрозніваюцца адзін ад другога ў стылі, нават у трактоўцы вобразаў.\\ Рэдакцыяй называецца таксама новы ці часткова зменены тэкст, што ўзнікае ў выніку аўтарскай пераапрацоўкі мастацкага твора. Пры гэтым маюцца на ўвазе чарнавыя, гэта значыць прамежкавыя рэдакцыі твора. Але аўтар можа перарабіць і ўжо надрукаваны твор. Так, напрыклад, існуе дзве рэдакцыі паэмы [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] «[[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака|Сымон-музыка]]».