~~META: title = Рыфмоўка &keywords = рыфмоўка, рыфма &abstract = Што такое рыфмоўка? Віды рыфмовак &iftrue = nan ~~ ====== Рыфмоўка ====== Рыфмоўка — размяшчэнне рыфмаў у радках верша.\\ Характар рыфмоўкі залежыць ад месца рыфмаў у вершаваных радках, іх колькасці, спосабу іх сувязі вершаваных радкоў.\\ Часцей за ўсё рыфмы бываюць у канцы вершарадоў. Аднак паэзія, апрача рыфмаў канцавых, ведае пачатковыя, калі сугучныя словы стаяць на пачатку суседніх вершаваных радкоў, і ўнутраныя, калі сугучнасць яднае словы, з якіх адно знаходзіцца ў сярэдзіне, а другое - ў канцы аднаго і таго ж радка. Разам з тым бываюць выпадкі, калі ўсе словы або частка слоў аднаго вершаванага радка рыфмуюцца з усімі словамі або часткай слоў другога (сумежнага) радка ([[слоўнік/пантарыфма|пантарыфма]]).\\ У залежнасці ад колькасці рыфмаў у страфе (дзве, тры, чатыры ці больш) рыфмоўка бывае парнай, трайной, чацвярной, мнагакратнай.\\ Рыфмоўка, пры якой рыфмы, утвараючы строфы, рэгулярна паўтараюцца на адных і тых жа месцах у вершаваных радках, называецца рэгулярнай.\\ Па спосабу рыфменнай сувязі рыфмоўкі [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўяў]] - найбольш распаўсюджаных у паэзіі строфаў — можа быць **сумежнай** (аабб), **перакрыжаванай** (абаб), **апаясной**, або **кальцавой** (абба).\\ Часам нейкая рыфма праходзіць праз увесь твор (**скразная** рыфмоўка). У некаторых відах вершаў, пераважна класічных (напрыклад, у [[слоўнік/тэрцына|тэрцынах]]), асобныя радкі папярэдніх строфаў рыфмуюцца з радкамі строфаў наступных, утвараючы своеасаблівы рыфменны ланцуг (**ланцужковая** рыфмоўка). Падчас адна рыфма аб'ядноўвае ўсе радкі твора ([[слоўнік/манарыфма|манарыфма]]).\\ У [[слоўнік/астрафічны-верш|астрафічным]] (нестрафічным) вершы бывае **нерэгулярная** рыфмоўка, пры якой з'яўленне рыфмаў у пэўных месцах твора нічым не рэгламентавана. Асобныя незарыфмаваныя радкі ў рыфмаваным вершы называюцца [[слоўнік/халасты-радок|халастымі]]. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/кватэрнарная-рыфмоўка-кватэрна]]