Гэта старая версія дакумента!
Рыфмаваная проза
Рыфмаваная проза - мастацкая проза, у якой ужываюцца сугучныя словы. Звычайна словы-сугуччы стаяць ня мяжы сінтаксічных груп, але могуць быць і ў іншых месцах празаічнага тэкста.
Рыфмаваная проза сустракаецца ў народнай творчасці, у прыватнасці, у казках. Як мастацкі прыём, ужываецца і ў пісьмовай літаратуры, у прыватнасці, у мове некаторых дзейных асоб беларускіх драматычных твораў ХVІІ - ХVІІІ стст. Так, рыфмаванай прозай гаворыць селянін Мацей з інтэрмедыі «Мацей і доктар-шарлатан»: «Вот, мае паночкі, быў я ў пана Бараноўскага на куцці, да як пад'еў куцці, дак не магу сапці. Што мая Улляна ні рабіла! І гаршчок на пупе станавіла, да і тое не памагло, да яшчэ горш прылягло…«
У рыфмаванай прозе словы-сугуччы эўфанічна арганізуюць тэкст, надаюць яму павышаную рытмічнасць, эмацыянальнасць. Разам з тым яны членяць гэты тэкст на асобныя адрэзкі і тым самым некалькі сціраюць мяжу паміж прозай і вершам, набліжаюць адно да другога.
Рыфмаваную прозу у сваіх афарыстычных празаічных мініяцюрах часта выкарыстоўвае Марцін Коўзкі. Напрыклад: «Скарына распачаў наша кнігадрукаванне, а яшчэ раней было іконапісанне. Словы западалі ў вушы, абразы ратавалі душы. Абразы як асветы нашай азы — гэта і цяпер узрушае».
Падобныя старонкі
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-проза-беларусі
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-вялікай-айчыннай-вайны-ў-сучаснай-б
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-проза-258
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-гістарычнага-мінулага-беларусі-ў-су
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-проза