~~META: title = Рыфмаваная проза &keywords = рыфмаваная, проза &abstract = Што такое рыфмаваная проза? &iftrue = nan ~~ ====== Рыфмаваная проза ====== Рыфмаваная проза - мастацкая проза, у якой ужываюцца сугучныя словы. Звычайна словы-сугуччы стаяць ня мяжы сінтаксічных груп, але могуць быць і ў іншых месцах празаічнага тэкста.\\ Рыфмаваная проза сустракаецца ў народнай творчасці, у прыватнасці, у казках. Як мастацкі прыём, ужываецца і ў пісьмовай літаратуры, у прыватнасці, у мове некаторых дзейных асоб беларускіх драматычных твораў ХVІІ - ХVІІІ стст. Так, рыфмаванай прозай гаворыць селянін Мацей з [[слоўнік/інтэрмедыя|інтэрмедыі]] "Мацей і доктар-шарлатан": "Вот, мае паночкі, быў я ў пана Бараноўскага на куцці, да як пад'еў куцці, дак не магу сапці. Што мая Улляна ні рабіла! І гаршчок на пупе станавіла, да і тое не памагло, да яшчэ горш прылягло..."\\ У рыфмаванай прозе словы-сугуччы эўфанічна арганізуюць тэкст, надаюць яму павышаную рытмічнасць, эмацыянальнасць. Разам з тым яны членяць гэты тэкст на асобныя адрэзкі і тым самым некалькі сціраюць мяжу паміж прозай і вершам, набліжаюць адно да другога.\\ Рыфмаваную прозу у сваіх афарыстычных празаічных мініяцюрах часта выкарыстоўвае Марцін Коўзкі. Напрыклад: "Скарына распачаў наша кнігадрукаванне, а яшчэ раней было іконапісанне. Словы западалі ў вушы, абразы ратавалі душы. Абразы як асветы нашай азы — гэта і цяпер узрушае". ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-проза-беларусі]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-вялікай-айчыннай-вайны-ў-сучаснай-б]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-проза-258]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-гістарычнага-мінулага-беларусі-ў-су]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-проза]]