Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:рытурнэль

Гэта старая версія дакумента!


Рытурнэль

Рытурнэль, або рытарнэль (франц. rіtournelle, ад італ. rіtornello — прыпеў), — від невялікага (звычайна з трох ці чатырох строфаў) верша, напісанага трохрадкоўямі.
Своеасаблівасць рытурнэля ў тым, што тут рыфмуюцца толькі першыя і трэція радкі строфаў, другія застаюцца халастымі. Да таго ж першыя радкі вельмі кароткія — складаюцца, як правіла, з аднаго слова. У наступных радках тэрцэтаў развіваецца думка, закладзеная ў гэтых першых словах-радках.
Узнік рытурнэль у італьянскай паэзіі. У рускай вершатворчасці сустракаецца толькі як эксперыментальны ўзор (верш. В. Брусава«Три символа»).
Першы беларускі рытурнэль (чатырохстрофны) напісаў Алесь Салавей («Вітай», 1943). Затым да рытурнэля звярнуліся В. Вабішчэвіч («Рытурнель Бараці», «Вежы — войнаў сведкі»), Сяржук Сокалаў-Воюш («Запаветнае»), Эдуард Акулін («Рытурнэль», «Асенні рытурнэль») і інш. Вось трохстрофны рытурнэль С. Кавалёва:

Вочы
Полымем пякучым працінаюць цела,
Розум абуджаюць полымем прарочым.

Слова
Шмат яшчэ ў сабе хавае небяспекі,
Толькі вочы праўду кажуць іншай мовай.

Замець,
Сцюжы ўсталі паміж намі і каханнем.
Словы зніклі, вочы — захавала памяць.

Падобныя старонкі

  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль
  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-рытурнэль
слоўнік/рытурнэль.1755861245.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki