~~META: title = Рытурнэль &keywords = Рытурнэль &abstract = Што такое рытурнэль (рытарнэль). Асабліваці гэтага віду верша &iftrue = nan ~~ ====== Рытурнэль ====== Рытурнэль, або рытарнэль (франц. rіtournelle, ад італ. rіtornello — прыпеў), — від невялікага (звычайна з трох ці чатырох строфаў) верша, напісанага [[слоўнік/трохрадкоўе-тэрцэт|трохрадкоўямі]].\\ Своеасаблівасць рытурнэля ў тым, што тут рыфмуюцца толькі першыя і трэція радкі строфаў, другія застаюцца [[слоўнік/халасты-радок|халастымі]]. Да таго ж першыя радкі вельмі кароткія — складаюцца, як правіла, з аднаго слова. У наступных радках тэрцэтаў развіваецца думка, закладзеная ў гэтых першых словах-радках.\\ Узнік рытурнэль у італьянскай паэзіі. У рускай вершатворчасці сустракаецца толькі як эксперыментальны ўзор (верш. В. Брусава«Три символа»).\\ Першы беларускі рытурнэль (чатырохстрофны) напісаў [[постаці/алесь-салавей|Алесь Салавей]] («[[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-вітай|Вітай]]», 1943). Затым да рытурнэля звярнуліся В. Вабішчэвіч («Рытурнель Бараці», «Вежы — войнаў сведкі»), Сяржук Сокалаў-Воюш («Запаветнае»), [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуард Акулін]] («[[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-рытурнэль|Рытурнэль]]», «[[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль|Асенні рытурнэль]]») і інш. Вось трохстрофны рытурнэль С. Кавалёва: Вочы\\ Полымем пякучым працінаюць цела,\\ Розум абуджаюць полымем прарочым.\\ \\ Слова\\ Шмат яшчэ ў сабе хавае небяспекі,\\ Толькі вочы праўду кажуць іншай мовай.\\ \\ Замець,\\ Сцюжы ўсталі паміж намі і каханнем.\\ Словы зніклі, вочы — захавала памяць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-рытурнэль]]