~~META: title = Рытмічная схема &keywords = Рытмічная, схема &abstract = Рытмічная схема і рытмаграма як спосаб паказу чаргавання націскных і ненаціскных складоў сілаба-танічнага верша &iftrue = nan ~~ ====== Рытмічная схема ====== Рытмічная схема — схема, на якой паказаны характар чаргавання націскных і ненаціскных складоў у вершарадах [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнага]] верша.\\ Паколькі вершаваны [[слоўнік/рытм|рытм]] — з’ява мнагастайная, то ніякая рытмічная схема не можа ахапіць усяго багацця [[слоўнік/рытмастваральныя-кампаненты|рытмастваральных кампанентаў]]. Аднак яна раскрывае сутнасць аднаго з галоўных кампанентаў, і таму выкарыстанне яе пры вершазнаўчым аналізе (вызначэнне [[слоўнік/метр|метра]], [[слоўнік/памер-вершаваны|памеру верша]], устанаўленне характару рытму) цалкам апраўдана.\\ Звычайна рытмічная схема графічна ўвасабляецца ў сістэме чаргавання вертыкальных і гарызантальных рысак (ці якіх-небудзь іншых значкоў), дзе вертыкальныя рыскі абазначаюць націскныя склады, гарызантальныя — ненаціскныя. Вось, для прыкладу, верш [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]] «...Спакойнага шчасця не зычу нікому» і яго рытмічная схема: \\ Спакойнага шчасця не зычу нікому:\\ Навошта грымотам маланка без грому,\\ Навошта ручай без пякучае смагі,\\ Халодная ўвага, не вартая ўвагі,\\ Жаданні, што прагныя крылы згарнулі,\\ Зязюля без лесу і лес без зязюлі. \\ —|— —|— —|— —|—\\ —|— —|— —|— —|—\\ —|— —|— —|— —|—\\ —|— —|— —|— —|—\\ —|— —|— —|— —|—\\ —|— —|— —|— —|— \\ Найбольш наглядны спосаб паказу чаргавання націскных і ненаціскных складоў сілаба-танічнага верша — **рытмаграма**, своеасаблівы графік, на якім фіксуюцца колькасныя і якасныя паказчыкі вершаванага памеру. На восі абсцыс адкладваюцца ў належнай паслядоўнасці склады вершаванага радка. Вось ардынат (дзеля зручнасці ад пункта яе перасячэння з воссю абсцыс павернутая ўніз) фіксуе націсковасць або ненацісковасць кожнага склада радка.\\ Верхнія пункты графічнага «зігзага» паказваюць націсковасць складоў, ніжнія — ненацісковасць.\\ Рытмаграма верша, які прыводзіўся вышэй, мае наступны выгляд: {{/images/rgr.jpg?297x291}}\\ \\ Памер гэтага верша Аркадзя Куляшова — чатырохстопны [[слоўнік/амфібрахій|амфібрахій]]. Своеасаблівы графічны выгляд маюць іншыя метры — трохскладовыя ([[слоўнік/дактыль|дактыль]], [[слоўнік/анапест|анапест]]) і двухскладовыя ([[слоўнік/харэй|харэй]], [[слоўнік/ямб|ямб]]).\\ Для нагляднасці ўсе метры сілаба-танічнага верша змесцім на адной рытмаграме ў такой паслядоўнасці: дактыль, амфібрахій, анапест, харэй і ямб. Апрача верша Аркадзя Куляшова, радкі для ілюстрацыі возьмем адпаведна з твораў [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] («[[творы/якуб-колас/якуб-колас-родныя-вобразы|Родныя вобразы]]»), [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] («[[творы/янка-купала/янка-купала-курган|Курган]]»), [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч|Цёткі]] («[[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора|Мора]]»), [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]] («[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-зімой|Зімой]]» ). У кожным радку колькасць стопаў аднолькавая — чатыры. Вобразы мілыя роднага краю...\\ \\ Спакойнага шчасця не зычу нікому...\\ \\ Паміж пустак, балот беларускай зямлі...\\ \\ Бой пачаўся. Войска бога...\\ \\ Здароў, марозны, звонкі вечар... {{/images/rgr2.jpg?302x257}} Рытмаграма добра адлюстроўвае не толькі метрычны, але і жывы, зменлівы рытмічны малюнак верша. У асобных выпадках яна можа з поспехам прымяняцца і пры рытмічным аналізе некаторых іншых форм верша ([[слоўнік/дольнік|дольнік]], [[слоўнік/свабодны-верш-верлібр|свабодны верш]], [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш|акцэнтна-складовы верш]]).