~~META: title = Рытмічная проза &keywords = рытмічная, проза &abstract = Што такое рытмічная проза? Асаблівасці рытмічнай прозы &iftrue = nan ~~ ====== Рытмічная проза ====== Рытмічная проза - творы, напісаныя метрычна ўпарадкаванай мовай, у якой выразна адчуваецца чаргаванне двухскладовых або трохскладовых стопаў.\\ Мова рытмічнай прозы вельмі блізкая да вершаванай мовы, але, у адрозненне ад апошняй, не падзелена інтанацыйна (а на пісьме - яшчэ і графічна) на супастаўляльныя паралельныя рады.\\ Да рытмічнай прозы часам звяртаюцца празаікі (успаміны А. Белага "Пачатак веку", апавяданне В. Аксёнава "Вопыт летняга сну"). Здараецца, карыстаецца ёй і паэзія. Так, вядомыя паэтычныя творы Максіма Горкага "Песня пра Сокала" і "Песня пра Буравесніка" напісаны рытмічнай прозай.\\ [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]], вялікі наватар у галіне мастацкай формы, ужыў рытмічную прозу ў двух яе разнавіднасцях - двухскладовай ("...Пэўна, любіце вы, пане") і трохскладовай ("...Як толькі закрыю я вочы").\\ Рытмічнай прозай зрэдку пішуць і некаторыя сучасныя беларускія паэты. У прыватнасці, спалучэннем рытмічнай прозы (трохскладовы метр) з вершаванай мовай (чатырохстопны [[слоўнік/харэй|харэй]]) напісаны твор У. Някляева "Сад на скрыжаванні". ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-проза-беларусі]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-проза]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-гістарычнага-мінулага-беларусі-ў-су]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-вялікай-айчыннай-вайны-ў-сучаснай-б]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-проза-258]]