~~META: title = Рытміка &keywords = рытміка &abstract = Рытміка як раздзел вершазнаўства &iftrue = nan ~~ ====== Рытміка ====== Рытміка (ад грэч. rhythmіkos — стройны, суладны) — раздзел [[слоўнік/вершазнаўства|вершазнаўства]], які вывучае рытмічныя асаблівасці верша як моўнай сістэмы (асноўныя і дапаможныя [[слоўнік/рытмастваральныя-кампаненты|рытмастваральныя кампаненты]], сістэму паўтораў, паўз і г. д.), змястоўнасць вершаванага [[слоўнік/рытм|рытму]], займаецца параўнальным даследаваннем рытму ў вершаваных творах розных літаратурных стыляў і напрамкаў.\\ Рытмікай называюць таксама сукупнасць канкрэтных рытмічных з’яў асобных паэтычных школ ці буйных паэтаў (рытміка [[слоўнік/маладняк|маладнякоўскай]] паэзіі, [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]], [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] і г. д.). Рытміка цесна звязана з другім раздзелам вершазнаўства — [[слоўнік/метрыка|метрыкай]].\\ У беларускім вершазнаўстве канкрэтным аналізам рытмікі ўпершыню заняўся Максім Багдановіч. У 70-я гады XX ст. пашырэнне набыў статыстычны метад даследавання рытмічных з’яў беларускага верша. Аднак грунтоўнае даследаванне рытмікі беларускага верша па сутнасці толькі пачынаецца.