~~META: title = Рытарычныя фігуры &keywords = рытарычны &abstract = Рытарычныя фігуры і іх асноўныя віды (рытарычнае пытанне, рытарычны зваротак, рытарычны вокліч) &iftrue = nan ~~ ====== Рытарычныя фігуры ====== Рытарычныя фігуры (ад грэч. rhetor — аратар і лац. figura — знешні выгляд, вобраз) — стылістычны прыём у празаічнай і вершаванай мове, які ўзмацняе эмацыянальны напал выказвання.\\ Асноўныя з рытарычных фігураў: **рытарычнае пытанне** (не патрабуе адказу, заключае ў сабе сцвярджэнне): Ці ж мы, хлопцы, рук не маем,\\ Ці ж нам сілы Бог не даў?\\ Ці ж над родным нашым краем\\ Промень волі не блішчаў?\\ ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]]. «Беларусам»);\\ **рытарычны зваротак**: Ой, сястронкі, ой, вясковы,\\ Ой, вы кветкі прызавяты!\\ Вашы твары, як васковы,\\ Вашы шчокі слязьмі змяты...\\ ([[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч|Цётка.]] «Вясковым кабетам»); \\ **рытарычны вокліч**: А якія месцы тут навокал,\\ І жывуць якія людзі тут!\\ (М. Аўрамчык. «Плёсы») \\ Вось як з дапамогай рытарычных фігураў — рытарычных вокліча і пытання, а таксама такіх стылістычных фігур, як [[слоўнік/ампліфікацыя|ампліфікацыі]] і [[слоўнік/шматпрыназоўнікавасць|шматпрыназоўнікавасці]], Якуб Колас у паэме [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака|«Сымон-музыка»]] стварыў узнёслы вобраз роднага краю: [[творы/якуб-колас/якуб-колас-о-край-родны-край-прыгожы|О край родны, край прыгожы!]]