Руны — эпічныя народныя песні фінаў, карэлаў, эстонцаў. Выконваліся рэчытатывам, часам у суправаджэнні музычнага інструмента. З рунаў складаюцца народныя карэла-фінскі эпас «Калевала» і эстонскі «Калевіпоэг».