~~META: title = Рубаі &keywords = рубаі &abstract = Што такое рубаі? Прыклад рубаі &iftrue = nan ~~ ====== Рубаі ====== Рубаі — [[слоўнік/чатырохрадковік|чатырохрадковік]] пераважна медытатыўнага ці філасофскага характару з рыфмоўкай ааба.\\ Надзвычай пашыраны ў цюркамоўнай і персідскамоўнай паэзіі, адкуль прыйшоў і ў паэзію ўсходніх славян.\\ Украінскі паэт Д. Паўлычка выдаў нават цэлы зборнік "Рубаі"(1987).\\ Часам выкарыстоўваецца ў ролі страфы пры напісанні асобных твораў ("На радзіме Абая" [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]], "[[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-пад-цымбалы|Пад цымбалы]]" Максіма Лужаніна).\\ Вось адзін з лірычных рубаі беларускага паэта [[постаці/рыгор-крушына|Рыгора Крушыны]]: \\ Смага радасці і шчасця. Ты, пакліканая мной,\\ У праменні-зіхаценні. Грудзі дыхаюць вясной.\\ Я з табой. Я адчуваю маладосці прыварот.\\ Я спяваю. Слова грае ясным цудам, навіной. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-рубаі]]