~~META: title = Род літаратурны &keywords = род, літаратурны &abstract = Літаратурны род як катэгорыя ў класіфікацыі літаратурных твораў (эпас, лірыка, драма) &iftrue = nan ~~ ====== Род літаратурны ====== Род літаратурны - самая агульная катэгорыя ў класіфікацыі літаратурных твораў, адзін з трох ([[слоўнік/эпас|эпас]], лірыка і драма) спосабаў адлюстравання рэчаіснасці мастацкай літаратурай.\\ Паміж рознымі літаратурнымі родамі існуе цесная сувязь. Так, сучасны раман мае прыкметы не толькі эпасу, але і лірыкі (лірычныя адступленні, лірычная танальнасць апісання з'яў і падзей) і драмы (напружанае дзеянне, [[слоўнік/маналог|маналогі]] і [[слоўнік/дыялог|дыялогі]]). У некаторых творах (напрыклад, у паэме, баладзе) сувязь гэтая настолькі адчувальная, што гаворка можа ісці пра [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|ліра-эпас]] як своеасаблівае міжродавае ўтварэнне.\\ Усе роды літаратурныя дзеляцца ня віды: эпас - на [[слоўнік/эпапея|эпапею]], раман, аповесць, апавяданне, драма – на камедыю, трагедыю і ўласна драму, лірыка - на вершы і песні.\\ Віды, у сваю чаргу, падзяляюцца на асобныя жанры і жанравыя разнавіднасці (гл. [[слоўнік/жанр-літаратурны|жанр літаратурны]]). Так, раманы бываюць сацыяльна-бытавыя, гістарычныя, дэтэктыўныя і інш., з вершаваных жанраў вылучаюцца [[слоўнік/ода|ода]], [[слоўнік/элегія|элегія]], [[слоўнік/эпіграма|эпіграма]], [[слоўнік/пародыя|пародыя]] і гэтак далей. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/сувязі-літаратурныя]] * [[слоўнік/літаратурнае-краязнаўства]] * [[слоўнік/літаратурны-працэс]] * [[слоўнік/напрамак-літаратурны]]