~~META: title = Рандэль &keywords = рандэль &abstract = Што такое рандэль? Прыклады рандэля &iftrue = nan ~~ ====== Рандэль ====== Рандэль (франц. rondel, яд rond — круглы) — верш з трынаццаці радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі.\\ Рандэль дзеліцца на тры страфы — два [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўі]] і адно [[слоўнік/пяцірадкоўе-квінціла|пяцірадкоўе]]. Два першыя радкі верша паўтараюцца ў канцы другога чатырохрадкоўя, а першы, апрача гэтага, — яшчэ і ў канцы рандэля: АБба абАБ аббаА (тут вялікімі літарамі паказаны радкі, якія паўтараюцца).\\ Узнік гэты верш у старафранцузскай паэзіі, затым перайшоў у англійскую і іншыя еўрапейскія літаратуры. У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. рандэль даволі часта выкарыстоўвалі сімвалісты, у тым ліку рускія. У беларускую літаратуру рандэль увёў [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]] ("На могілках"): Амур і сумны і прыгожы\\ Стаіць з павязкай на вачах\\ Ля склепу. Часам лёгкі пах\\ Сюды даносіцца ад рожы.\\ \\ Паўсюль крыжы, вянкі... Чаго жа\\ Тут, дзе магілы, сцень і прах,\\ Амур і сумны і прыгожы\\ Стаіць з павязкай ня вачах?\\ \\ І ціха думаў я: быць можа,\\ Любоў, палёгшы у трунах,\\ Перамагла і смерці жах!\\ Спачніце ж! Вечна на старожы\\ Амур і сумны і прыгожы. \\ Украінскі паэт П. Тычына гэту даволі вышуканую форму верша напоўніў важкім сацыяльным зместам. Вось яго рандэль: Іду з работы я, з завода\\ маніфестацыю страчаць.\\ У кветках вуліцы крычаць:\\ няхай, няхай жыве свабода!\\ \\ Плыве у небе сонца горда,\\ хмурынкі конна дзесь імчаць...\\ Іду з работы я, з завода\\ маніфестацыю страчаць.\\ \\ Што за вясна! Што за прырода!\\ Праменні ў сэрцы так гучаць!..\\ Зямлю й галоту павянчаць! -\\ тады навек настане згода.\\ Іду з работы я, з завода. Ёсць рандэль у Янкі Золака ("[[творы/янка-золак/янка-золак-цвет-вішні|Цвет вішні]]")\\ Зрэдку рандэль сустракаецца і ў сучаснай беларускай паэзіі ([[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуард Акулін]] і інш.) ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-цвет-вішні]]