~~META: title = Рандо &keywords = рандо &abstract = Што такое рандо? Асаблівасці рандо і адрозненне яго ад рандэля &iftrue = nan ~~ ====== Рандо ====== Рандо (франц. rondeau, ад rond — круглы) — старафранцузскі верш з васьмі, трынаццаці або пятнаццаці радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі.\\ Своеасаблівасцю рандо (і адным з адрозненняў яго ад рандэля) з'яўляецца тое, што словы (часам радкі), якімі ён пачынаецца, паўтараюцца ў сярэдзіне твора і заканчваюць яго, ствараючы арыгінальнае архітэктанічнае кальцо. Так, у васьмірадовым рандо два першыя радкі паўтараюцца ў канцы твора, а першы — яшчэ і ў чацвёртым радку.\\ Кананічнае рандо складаецца з трынаццаці радкоў, пачатковыя словы яго ўтвараюць дзевяты і трынаццаты радкі верша. Пятнаццацірадковае рандо сустракаецца ў В. Брусава ("Её колени"), М. Кузміна ("В начале лета"), М. Рыльскага ("Асенняе святя"). Вось прыклад пятнаццацірадковага рандо, напісанага Максімам Багдановічам: Узор прыгожы пекных зор\\ Гарыць у цемні небасхіла;\\ Вада балот, стаўкоў, азёр\\ Яго ў глыбі сваёй адбіла.\\ І гімн спявае жабаў хор\\ Красе, каторую з'явіла\\ Гразь луж; напоўніць мгла прастор,\\ І ўстане з іх гарашчы міла\\ Узор.\\ І сонца дальш клянуць, што скрыла\\ Луж зоры днём. І чуе бор,\\ І чуе поле крэхат хілы,\\ Ды жаб не ўчуць вышэй ад гор,\\ Там, дзе чыясь рука зрабіла\\ Узор. \\ Арыгінальныя "Рандо" належаць А. Чарнышэвічу, [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-рандо|Міхасю Кавылю]], [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-рандо|Рыгору Крушыне]], [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-рандо|Алесю Салаўю]], [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-ронда|Эдуарду Акуліну]] і інш. Зрэдку сустракаецца так званае дасканалае рандо на дваццаць пяць радкоў з дзвюма рыфмамі. l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-рандо]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-ронда]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-рандо]]