~~META: title = Рамантызм &keywords = рамантызм &abstract = Рамантызм у сусветнай і беларускай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Рамантызм ====== Рамантызм (франц. romantisme) - метад літаратурны, які ў канцы XVIII ст. узнік у Заходняй Еўропе (Германія, Англія, Францыя), а затым, у першай палове XIX ст., пашырыўся ў літаратуры сусветнай.\\ На месца культу розуму, апалагетыкі антычнасці, перавагі калектыўнага над індывідуальным, чым характарызаваўся [[слоўнік/класіцызм|класіцызм]], ён паставіў культ пачуцця, арыентацыю ня сярэдневяковую культуру, прынцып індывідуальнасці, самабытнасці творчасці. Рамантызм стварыў тып героя-бунтара, супрацьпаставіў рэальнаму ідэальнае, завастрыў увагу на выключных характарах, падзеях, пачуццях-жарсцях (Ф. Шлегель, Л. Цік, Наваліс, Г. Гейнэ, П. Б. Шэлі, Дж. Байран, В. Гюго, А. Пушкін, М. Лермантаў, М. Гогаль, [[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі|Тарас Шаўчэнка]], [[творы/юльюш-славацкі/жыццёвы-шлях-і-творчасць-юльюша-славацка|Юльюш Славацкі]], В. Скот і інш.).\\ Пісьменнікі-рамантыкі ў сваёй творчасці адстойвалі нацыянальныя традыцыі, мову, культуру, фальклор. Яны адкінулі рацыяналістычную рэгламентаванасць у мастацтве, звярталіся да фантастыкі, заклікалі да ўзаемапранікнення розных родаў і відаў літаратуры, розных мастацтваў.\\ Дзякуючы рамантызму ўзніклі ці набылі пашырэнне такія літаратурныя жанры, як драма, паэма, гістарычны раман, балада, раманс, лірычны верш, лірычная песня.\\ Беларусь з'явілася родапачынальніцай рамантызму не толькі ў сваёй уласнай, але і ў польскай літаратуры (зборнік "Паэзія" А. Міцкевіча, 1822). Польскамоўныя пісьменнікі, што нарадзіліся на беларускай зямлі, у рамантычным духу апрацоўвалі беларускі фальклор, гістарычныя [[слоўнік/паданне|паданні]] ("Князь Канстанцін Астрожскі" [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/юльян-урсын-нямцэвіч|Юльяна Урсына Нямцэвіча]], [[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-свіцязянка|"Свіцязянка"]], "[[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-рыбка|Рыбка]]", [[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-гражына|"Гражына"]] [[постаці/адам-міцкевіч|Адама Міцкевіча]], "Свіцязь-возера" [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/тамаш-зан|Тамаша Зана]], "Узногі", "Калдычэўскі шчупак" Яна Чачота, [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-шляхціц-завальня-або-белар|"Шляхціц Завальня" Яна Баршчэўскага]], "[[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-жменя-пшаніцы|Жменя пшаніцы]]", [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-хадыка|"Хадыка"]], [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]] і інш.). Многія з іх паралельна пісалі творы на беларускай мове ([[постаці/ян-чачот|Ян Чачот]], [[постаці/ян-баршчэўскі|Ян Баршчэўскі]], [[постаці/уладзіслаў-сыракомля|Уладзіслаў Сыракомля]] і інш.), хоць, вядома, друкавацца не маглі ў выніку забароны царскім урадам друку на беларускай мове.\\ Рамантызм прывёў да нацыянальнага фальклору, мовы, нацыянальнай тэматыкі і першага класіка новай беларускай літаратуры — [[постаці/вінцэнт-дунін-марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] ("[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-вечарніцы|Вечарніцы]]", "[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-шчароўскія-даж|Шчароўскія дажынкі]]", "Травіца брат-сястрыца" і інш.). Нарэшце, рамантызм у многім абумовіў спецыфіку творчасці беларускіх пісьменнікаў нават пачатку ХХ ст. ([[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Цётка]], [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]], Якуб Колас і інш.). Праўда, гэты, ужо абноўлены, аплоднены дасягненнямі паэтыкі мадэрнізму ([[слоўнік/сімвалізм|сімвалізму]], [[слоўнік/імпрэсіянізм|імпрэсіянізму]] і інш.) рамантызм некалькі стаў адрознівацца ад свайго пабраціма, што і абумовіла яго новую назву — **неарамантызм**.\\ Прадстаўнікі неарамантызму (Г. Гаўптман, Э. Л. Войніч, Дж. Р. Кіплінг, Дж. Лондан, М. Горкі, Л. Андрэеў, Ю. Яноўскі і інш.), не адрываючыся ад прынцыпу гістарызму, сацыяльных і нацыянальных запатрабаванняў рэчаіснасці, шукаюць у ёй выключных герояў, абставін, страсцей. Адсюль - апалагетыка моцнай асобы, цэльнай валявой натуры, маральны максімалізм ("Песня о Буревеснике", "Песня о Соколе", "Старуха Изергиль" М. Горкага, рамантычныя паэмы [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]] [[творы/янка-купала/янка-купала-бандароўна|"Бандароўна"]], [[творы/янка-купала/янка-купала-курган|"Курган"]], "[[творы/янка-купала/янка-купала-магіла-льва|Магіла льва]]", "[[творы/янка-купала/янка-купала-яна-і-я|Яна і я]]", [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь|"Страцім-лебедзь"]] Максіма Багдановіча і інш.). Праявы неарамантызму можна адшукаць у беларускай літаратуры ўсяго ХХ ст. (творы Змітрака Бядулі, [[постаці/міхась-зарэцкі|Міхася Зарэцкага]], [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]], [[постаці/іван-навуменка|Івана Навуменкі]], [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]], [[постаці/вячаслаў-адамчык|Вячаслава Адамчыка]], [[творы/барыс-сачанка/жыццёвы-і-творчы-шлях-барыса-сачанкі|Барыса Сачанкі]], А. Лойкі, Янкі Сіпакова, [[творы/леанід-дайнека/творчасць-леаніда-дайнекі|Леаніда Дайнекі]] і інш.). ===== Падобныя старонкі ===== * [[аналіз-і-крытыка/рамантычны-герой-у-рамантычных-абставіна]]