~~META: title = Раманс &keywords = раманс &abstract = Што такое раманс? Жанравыя разнавіднасці раманса &iftrue = nan ~~ ====== Раманс ====== Раманс (іспан. romance, ад познелац. romance — па-раманску) — адзін з жанраў песні; невялікі лірычны верш (пераважна пра каханне) напеўнага, [[слоўнік/мелодыка|меладычнага]] характару.\\ Паэт часам піша раманс, наперад разлічваючы, што кампазітар пакладзе яго ня музыку ("[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-раманс|Раманс]]" Максіма Багдановіча, "Раманс" Ю. Гаўрука і інш.).\\ Да раманса звярталіся многія беларускія паэты — Якуб Колас, Змітрок Бядуля, [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Пятрусь Броўка]], [[постаці/уладзімір-жылка|Уладзімір Жылка]], [[постаці/алесь-салавей|Алесь Салавей]], [[постаці/эдзі-агняцвет|Эдзі Агняцвет]] і іншыя. Ёсць "[[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-раманс|Раманс]]" і ў [[творы/рыгор-крушына/творчасць-рыгора-крушыны|Рыгора Крушыны]].\\ Узніклі своеасаблівыя жанравыя разнавіднасці раманса — сатырычны і гумарыстычны ("Раманс", "Выхаваўчы раманс" [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]]). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-раманс-няма-нідзе]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-раманс]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-раманс]]