слоўнік:разнастрофны-верш
Гэта старая версія дакумента!
Разнастрофны верш
Разнастрофны верш — верш, напісаны рознымі строфамі, аддзеленымі адна ад другой графічна (прабеламі).
Сустракаецца разнастрофны верш не часта. Прыкладам такога верша можа служыць верш Васіля Віткі «Старавер»:
Я не пішу
Верлібрам,
Грашу
Старым калібрам.
Ніколі разабрацца
Не мог я ў новай модзе,
Шчыруючы на градцы
На ўласным агародзе.
Сярод жывых не першы,
Не лепшы між памершых,
На рыфмах зубы з’еўшы,
Пісаў свае я вершы
Для дома,
Для альбома
І трохі
Для эпохі.
Падобныя старонкі
- каламыйкавы-верш
- акцэнтна-складовы-верш
- цвёрдыя-формы-верша
- акцэнтны-чыста-танічны-верш
- александрыйскі-верш
слоўнік/разнастрофны-верш.1755860348.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:59 — 127.0.0.1