~~META: title = Разнастрофны верш &keywords = разнастрофны, верш &abstract = Што такое разнастрофны верш? Асаблівасці і прыклады разнастрофных вершаў &iftrue = nan ~~ ====== Разнастрофны верш ====== Разнастрофны верш — верш, напісаны рознымі [[слоўнік/страфа|строфамі]], аддзеленымі адна ад другой графічна (прабеламі).\\ Сустракаецца разнастрофны верш не часта. Прыкладам такога верша можа служыць верш [[постаці/васіль-вітка|Васіля Віткі]] «Старавер»: Я не пішу\\ Верлібрам,\\ Грашу\\ Старым калібрам.\\ \\ Ніколі разабрацца\\ Не мог я ў новай модзе,\\ Шчыруючы на градцы\\ На ўласным агародзе.\\ \\ Сярод жывых не першы,\\ Не лепшы між памершых,\\ На рыфмах зубы з’еўшы,\\ Пісаў свае я вершы\\ \\ Для дома,\\ Для альбома\\ І трохі\\ Для эпохі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]] * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]] * [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша]] * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]] * [[слоўнік/александрыйскі-верш]]