~~META: title = Развязка &keywords = развязка &abstract = Развязка як элемент кампазіцыі літаратурнага твора &iftrue = nan ~~ ====== Развязка ====== Развязка — заключны этап у развіцці дзеяння ([[слоўнік/канфлікт|канфлікту]], [[слоўнік/сюжэт|сюжэта]]) у эпічным або драматычным творы.\\ Часцей за ўсё развязка наступае ўслед за [[слоўнік/кульмінацыя|кульмінацыяй]], напрыклад у паэме [[творы/янка-купала/янка-купала-курган|Янкі Купалы «Курган»]] развязка адбываецца ў перадапошнім раздзеле твора: Падхапілі, ўзялі гусляра-старыка, Гуслі разам яго, самагуды; Па-над бераг круты, дзе шумела рака, Павялі, паняслі на загубу. Месца выбралі здатнае, вырылі дол, Дол тры сажні — шырокі, глыбокі; Закапалі, убілі асінавы кол, Далі насып тры сажні высокі. \\ Развязка можа і супадаць з кульмінацыяй. Напрыклад, у камедыі [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім|Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім»]] — сцэна ненаўмыснага самавыкрыцця Гарлахвацкага ў час чытання даклада, падрыхтаванага Тулягам, на вучоным савеце.\\ Развязка можа быць вынесена і ў пачатак твора.\\ Развязка адыгрывае важную ролю ў творы: ад таго, як вырашаецца канфлікт, залежыць увесь ідэйны сэнс твора. Пасля развязкі дзеянне ўжо не развіваецца. За ёй можа ісці толькі [[слоўнік/эпілог|эпілог]].