~~META: title = Радок вершаваны &keywords = Радок, вершаваны, вершарад &abstract = Што такое вершаваны радок? Адрозненне вершараду ад радка вершаванага &iftrue = nan ~~ ====== Радок вершаваны ====== Радок вершаваны — графічна і інтанацыйна выдзелены моўны рад у вершаваным творы.\\ Радок вершаваны — адзінка вершаванага рытму. Радкі вершаваныя тых ці іншых памераў, спалучаючыся ў пэўным парадку, утвараюць [[слоўнік/страфа|строфы]], [[слоўнік/страфоід|страфоіды]]. Звычайна міжрадковая паўза фіксуе канец радка вершаванага, у якім поўнасцю змяшчаецца схема [[слоўнік/памер-вершаваны|вершаванага памеру]]. У такім выпадку можна гаварыць пра **вершарад**. Так, у прыведзенай ніжэй страфе з верша [[постаці/васіль-зуёнак|Васіля Зуёнка]] «...Здзіўленне — подых абнаўлення» чатыры вершарады: З дарог якіх бы пыл ні атрасаў —\\ Я сэрцам ад цябе не адарвуся,\\ Узлётнае сцяжынкі паласа\\ Паміж палёў жытнёвых Беларусі. \\ Аднак, каб зрабіць больш разнастайным рытмічны малюнак верша, падкрэсліць, вылучыць асобныя словы (думкі), у многіх выпадках паэты графічна дзеляць вершарады на некалькі радкоў вершаваных. Так рабіў У. Маякоўскі (т. зв. **лесвіца Маякоўскага**), так робяць і сучасныя паэты. Ой, зіма,\\ Зіма,\\ Зіма!\\ Весялей цябе\\ Няма.\\ ([[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Пятрусь Броўка]]. «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зімовыя-малюнкі|Зімовыя малюнкі]]») \\ Тут два вершарады чатырохстопнага [[слоўнік/харэй|харэя]] падзелены на пяць радкоў вершаваных (першы — на тры, другі — на два). Гэта надало рытму жвавасць, гуллівасць, што поўнасцю адпавядае думцы і настрою твора. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/халасты-радок]]