~~META: title = Пірыхій &keywords = пірыхій &abstract = Што такое пірыхій? Пірыхіізаваныя стопы і пірыхіізацыя &iftrue = nan ~~ ====== Пірыхій ====== Пірыхій (грэч. pyrrіchіos, ад pyrrіch — ваенны танец) — [[слоўнік/стапа|стапа]] ў [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнай (метрычнай)]] сістэме вершавання з двух кароткіх складоў (— —).\\ У [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-тоніцы]] пірыхіем называюць пропуск у якой-небудзь двухскладовай стапе ([[слоўнік/ямб|ямбе]] ці [[слоўнік/харэй|харэі]]) аднаго метрычнага націску.\\ Пірыхій у адрозненне ад [[слоўнік/спандэй|спандэяў]] сустракаюцца ў вершах вельмі часта. Па сутнасці ў вершы нялёгка знайсці «чысты» [[слоўнік/двухскладовыя-памеры|двухскладовы памер]] без пірыхія, якія могуць быць на самых розных месцах у радку (апрача апошняй стапы). Пайшла, ніколі ўжо не вернеш**ся**, Алеся.\\ Бывай, смуглява**я**, кахана**я**, бывай.\\ Стаю на роста**нях** былых, а з **пад**нябесся\\ Самотным жаўран**кам** звініць і плача май...\\ ([[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў.]] «Алеся») \\ У гэтых радках, напісаных шасцістопным ямбам, вылучаны моцныя месцы (**арсісы**), на якія не падаюць слоўныя націскі, гэта **пірыхіізаваныя стопы**. А вось як гучыць той жа шасцістопны ямб з іншай камбінацыяй пірыхіяў — з **пірыхіізацыяй**: Маркотна мне вясну страчаць у мяккім ложку.\\ Хваробы — **што** рабіць! — бяруць сваё патрошку,\\ Пільнуюць **з-за** вугла: не **ра**зыходзься дужа,\\ Пара на **тар**мазы больш **на**ціскаць, мой дружа!\\ (Максім Лужанін. «[[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-дарада-сэрцу|Дарада сэрц]]у») \\ У першым прыкладзе пірыхіі, як бачым, садзейнічаюць (праз канкрэтны рытм) узнікненню ў вершы напеўнай інтанацыі, у другім — гутарковай.\\ Дзякуючы пірыхію адзін [[слоўнік/памер-вершаваны|вершаваны памер]] (напрыклад, чатырохстопны ямб) можа даць дзесяткі, а то і сотні рытмічных варыяцый.\\ Вельмі рэдкі прыклад пірыхію у трохскладовай стапе ([[слоўнік/анапест|анапест]]) знаходзім у [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] (верш «Касьба»): Вось падвяла крыху. Жыва, бабы, на лог!\\ Трэба скошана**е** разбіваць, аграбаць.