~~META: title = Пяціскладовік &keywords = пяціскладовік &abstract = Што такое пяціскладовік? Асаблівасці і прыклады пяціскладовікаў &iftrue = nan ~~ ====== Пяціскладовік ====== Пяціскладовік — [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш|акцэнтна-складовы верш]] з адным ці двума акцэнтамі. У беларускай паэзіі ([[постаці/францішак-багушэвіч|Францішак Багушэвіч]], [[постаці/адам-гурыновіч|Адам Гурыновіч]], [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]] і інш.) з’явіўся пад уплывам творчасці рускага паэта ХІХ ст. А. Кальцова. Вось некалькі ўзораў такога верша: Ох ты, бор, мой бор,\\ Бор сасновенькі,\\ Ты з каторых пор\\ Шуміш, родненькі.\\ ([[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-бор|Адам Гурыновіч. «Бор»]])\\ \\ Дуб ты, дуб стары,\\ Сын вякоў сівых!\\ Многа бур ты знёс\\ На вяку сваім!\\ (Якуб Колас. «Дуб») \\ У выпадку, калі радкі верша складаюцца з аднаго самастойнага слова ці слова самастойнага і дапаможнага (злучніка, прыназоўніка, выклічніка), пяціскладовік можна інтэрпрэтавацца і як пяціскладовая стапа [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнага]] верша з націскам на трэцім (часам — на першым ці пятым) складзе — **пентон** (ад грэч. pente — пяць), альбо [[слоўнік/анапест|анапест]] з дактылічнай [[слоўнік/клаўзула|клаўзулай]]. Напрыклад: Усяночная\\ Велікодная\\ Непраглядная\\ Распасцёрлася\\ (Янка Купала. «Усяночная») \\ Генетычна пяціскладовік вядзе сваю радаслоўную з агульнаславянскага 10-складовіка. Сваю сувязь з апошнім ён захаваў да гэтага часу. Пра што, у прыватнасці, сведыць дзесяціскладовы верш "Дзяўчына" [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш|Ларысы Геніюш]], у якім [[слоўнік/цэзура|цэзура]] дзеліць кожны радок на два пентоны: Не пакінула%%//%% ракі Нёмана,\\ Ні лясоў сваіх %%//%% з ціхім гоманам.\\ Сяла роднага, %%//%% краю мілага,\\ Каб быць паняю, %%//%% не пакінула.