~~META: title = Пяцірадкоўе (квінціла) &keywords = пяцірадкоўе, квінціла &abstract = Асаблівасці выкарыстання пяцірадкоўя (квінцілы) у беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Пяцірадкоўе (квінціла) ====== Пяцірадкоўе, або **квінціла** (ісп. quintilla, ад лац. quintus — пяты), — [[слоўнік/страфа|страфа]], якая складаецца з пяці вершарадоў, злучаных дзвюма (радзей — адной) [[слоўнік/рыфма|рыфмамі]] або [[слоўнік/клаўзула|клаўзуламі]]. Рыфмуецца найчасцей па схеме //АбААб// (//АБААБ, аБааБ//).\\ Такой страфой напісаны, у прыватнасці, вершы «Сыходзіш, вёска, з яснай явы» [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], «Ведай, свет...» [[постаці/міхась-чарот|Міхася Чарота]], «Ішлі сябры» А. Александровіча,«Аб чым спяваюць салаўі» Петруся Глебкі і інш. Смешная геральдыка: мама і тата.\\ Дзіўная геральдыка: запылены том.\\ Старая геральдыка: сялянская хата.\\ Калі мой продак і быў хвастаты,\\ Дык гэта не значыць, што я з хвастом.\\ (М. Лужанін. «Смешная геральдыка») \\ Радзей сустракаюцца пяцірадкоўі з інакшай кампаноўкай рыфмаў — //аБББа, ААБББ, ААбАб//: Ой лес, беларускі наш лес!\\ Я песень за век свой злажыў табе многа,\\ У свет праз цябе мне ляжала дарога,\\ Ты песціў юнацкасць, і цешыць старога\\ Сягоння твой полаг-навес.\\ ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]]. «Лясам Беларусі»)\\ \\ Дзёгаць і лой мае рукі раз’елі,\\ Шчокі ў гразі і ў духоце счарнелі,\\ Краска завяла,\\ Шчасце прапала, —\\ Скура забрала...\\ ([[постаці/цішка-гартны|Цішка Гартны]]. «[[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-песні-гарбара|Песні гарбара]]»)\\ \\ Стукаюць цяжкія молат за молатам,\\ Сыплюцца іскра за іскраю золатам,\\ Бляскі кладуць на зямлі.\\ Цяжкаю працай заняты тут волаты:\\ Жыццё куюць кавалі.\\ ([[постаці/алесь-гурло|Алесь Гурло]]. «У жыццёвай кузні») \\ Арыгінальным пяцірадкоўем, у якім першы радок [[слоўнік/халасты-радок|халасты]], напісаны верш [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] «[[творы/максім-танк/максім-танк-у-маршы|У маршы]]»: Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,\\ На пераломе\\ Жалеза і песні,\\ У новых маланках, у новым громе.\\ Свет стары людзям быў цесны. \\ Рэдкае пяцірадкоўе з адной рыфмай сустракаем у вершы Алега Лойкі «Дыханне»: \\ Дыханне маё, дыханне —\\ Зорак на хвалях ваганне,\\ Жытнёвых ніў калыханне,\\ З-пад крылаў любві, кахання\\ Таямніцаў шуганне. \\ Ва ўсходняй паэзіі пяцірадкоўі ляжаць у аснове своеасаблівага верша — мухамаса. У першай яго страфе адна рыфма яднае ўсе радкі (//ааааа//), у наступных — толькі першыя чатыры, пятыя ж рыфмуюцца з радкамі першай страфы (//бббба вввва гггга//...).\\ Наогул у пяцірадкоўі з дзвюма рыфмамі магчымыя дзесяць варыянтаў рыфмоўкі. З іх беларускай паэзіяй асвоены яшчэ не ўсе. Якуб Колас, у прыватнасці, пяцірадкоўямі напісаў 29 тэкстаў («Мужык», «Вусце», «Баяну-Кабзару», «На ўсходзе сонца», «Дзед і ўнук» і інш.), выкарыстаўшы 7 рыфмова-клаўзуальных схем і 23 мадэлі страфы.