~~META: title = Пуант &keywords = пуант &abstract = Што такое пуант? Асабливасци и прыклады пуанта &iftrue = nan ~~ ====== Пуант ====== Пуант (ад франц. pointe — вастрыё, востры канец) — нечаканая, рэзкая канцоўка твора, якая часта выяўляецца ў дасціпнай афарыстычнай форме.\\ Значэнне пуанта, як правіла, сэнсавае: у ім заключаны новы паварот паэтычнай думкі, своеасаблівая паэтычная «разгадка» папярэдніх радкоў, выказванне з аднаго сэнсавага плана пераводзіцца ў другі. Найбольш характэрны пуант для такіх жанраў, як [[слоўнік/байка|байка]], [[слоўнік/эпіграма|эпіграма]], [[слоўнік/анекдот|анекдот]], але маецца і ў лірычных вершах, асобных частках [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|ліра-эпічных]] твораў. Вось невялікі лірычны верш [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш|Ніны Мацяш]] «Без цябе», у якім пуант падкрэслены [[слоўнік/недасказ|недасказам]]: А мне ўсё лепей без цябе.\\ Працую — не гарую.\\ Спакойнай сіле не слабець —\\ Магу звярнуць гару я.\\ \\ Бясплённа дзень не праміне,\\ На мары не патрачу.\\ Смяюся, калі смешна мне,\\ А плачацца — не плачу.\\ \\ Так, мне ўсё лепей без цябе.\\ Жніво наспела ў часе.\\ Ні тлуму, ні трывог цяпер.\\ //...І ні хвіліны шчасця.// Майстрам вершаванага пуанта з’яўляецца [[постаці/максім-танк|Максім Танк]]: Уся зямля гарыць у майскай квецені.\\ Колькі год я па ёй вандраваў!\\ А сёння спыніўся: як жа ісці Па вуснах пякучых траў,\\ Па жывых, раскрытых вачах лотаці?\\ //Дык вось чаму птушкі лётаюць//! \\ [[слоўнік/канцоўка|Канцоўка]] — наогул адзін з найбольш важных кампазіцыйных элементаў верша.\\ «Адным з сур’ёзных момантаў верша, асабліва тэндэнцыйнага, дэкламацыйнага, — падкрэсліваў У. Маякоўскі ў артыкуле «Как делать стихи», — з’яўляецца канцоўка. У гэту канцоўку звычайна ставяцца самыя ўдалыя радкі верша. Часам увесь верш перапрацоўваем, каб толькі была апраўдана такая перастаноўка»