Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:псеўданім

Гэта старая версія дакумента!


Псеўданім

Псеўданім (ад грэч. pseudos — вымысел, выдумка i onoma — імя) — выдуманае імя або прозвішча, якім аўтар падпісвае свае творы.
Прычыны выкарыстання псеўданімаў розныя. Пісьменнікі часта былі вымушаны карыстацца псеўданімамі, каб пазбегнуць праследавання з боку ўлад. Так, Францішак Багушэвіч друкаваў свае мастацкія творы пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава; Алаіза Пашкевіч — пад псеўданімамі Цётка, Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка і інш.; Янка Купала — гэта псеўданім Івана Луцэвіча; Якуб Колас, Тарас Гушча, Дзядзька Карусь і іншыя — псеўданімы Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча.
Нярэдка псеўданім выбіраецца пісьменнікам для таго, каб падкрэслена выявіць характар, пафас сваёй творчасці — Змітрок Бядуля (С. Плаўнік), Кандрат Крапіва (К. Атраховіч).

слоўнік/псеўданім.1755860348.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:59 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki