~~META: title = Псеўданім &keywords = псеўданім &abstract = Што такое псеўданім? Псеўданімы вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў &iftrue = nan ~~ ====== Псеўданім ====== Псеўданім (ад грэч. pseudos — вымысел, выдумка i onoma — імя) — выдуманае імя або прозвішча, якім [[слоўнік/аўтар|аўтар]] падпісвае свае творы.\\ Прычыны выкарыстання псеўданімаў розныя. Пісьменнікі часта былі вымушаны карыстацца псеўданімамі, каб пазбегнуць праследавання з боку ўлад. Так, [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішак Багушэвіч]] друкаваў свае мастацкія творы пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава; [[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Алаіза Пашкевіч]] — пад псеўданімамі Цётка, Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка і інш.; [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] — гэта псеўданім Івана Луцэвіча; [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]], Тарас Гушча, Дзядзька Карусь і іншыя — псеўданімы Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча.\\ Нярэдка псеўданім выбіраецца пісьменнікам для таго, каб падкрэслена выявіць характар, пафас сваёй творчасці — [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрок Бядуля]] (С. Плаўнік), [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрат Крапіва]] (К. Атраховіч).