Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:прытча

Гэта старая версія дакумента!


Прытча

Прытча (прыпавесць) — невялікі алегарычны аповед павучальнага характару. Прытча блізкая да байкі, але, у адрозненне ад апошняй, не мае традыцыйных умоўных персанажаў. Галоўная асаблівасць прытчы - іншасказальнасць. калі за пэўнымі, часам штучнымі, падзеямі, апісанымі ў творы, угадваюцца рэальныя з'явы рэчаіснасці.
У прытчы, паводле Францыска Скарыны, схавана «мудрасць, як моц у дарагім камені, і золата ў пяску, і ядро ў арэху». Да прытчаў у сваіх знакамітых словах-казаннях часта звяртаўся Кірыла Тураўскі (ХІІ ст.). Шмат прытчаў у Бібліі. На аснове адной з іх С. Полацкі напісаў камедыю «Прытча пра блуднага сына». Своеасаблівымі прытчамі з'яўляюцца "Казкі жыцця" Якуба Коласа.
У ХХ ст. прытча аказала ўздзеянне на паэтыку нават буйных эпічных твораў — рамана і аповесці. У сувязі з гэтым слушна гавораць пра прытчавасць прозы некаторых буйных сусветных пісьменнікаў — Ф. Кафкі, Ж. П. Сартра, А. Камю, Ч. Айтматава, Васіля Быкава і інш. У Васіля Быкава сустракаем і асобныя прытчы («Тры словы нямых», «Страх», «Хутаранцы», «Хвастаты», «Пахаджане», «Вуціны статак» і інш.).

Падобныя старонкі

  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
слоўнік/прытча.1755861245.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki