~~META: title = Прытча &keywords = прытча &abstract = Што такое прытча? Адрозненне прытчы ад байкі &iftrue = nan ~~ ====== Прытча ====== Прытча (прыпавесць) — невялікі алегарычны аповед павучальнага характару. Прытча блізкая да байкі, але, у адрозненне ад апошняй, не мае традыцыйных умоўных персанажаў. Галоўная асаблівасць прытчы - іншасказальнасць. калі за пэўнымі, часам штучнымі, падзеямі, апісанымі ў творы, угадваюцца рэальныя з'явы рэчаіснасці.\\ У прытчы, паводле Францыска Скарыны, схавана "мудрасць, як моц у дарагім камені, і золата ў пяску, і ядро ў арэху". Да прытчаў у сваіх знакамітых словах-казаннях часта звяртаўся Кірыла Тураўскі (ХІІ ст.). Шмат прытчаў у Бібліі. На аснове адной з іх С. Полацкі напісаў камедыю "Прытча пра блуднага сына". Своеасаблівымі прытчамі з'яўляюцца [[творы/якуб-колас/якуб-колас-казкі-жыцця|"Казкі жыцця"]] Якуба Коласа.\\ У ХХ ст. прытча аказала ўздзеянне на паэтыку нават буйных эпічных твораў — рамана і аповесці. У сувязі з гэтым слушна гавораць пра прытчавасць прозы некаторых буйных сусветных пісьменнікаў — Ф. Кафкі, Ж. П. Сартра, А. Камю, Ч. Айтматава, [[постаці/васіль-быкаў|Васіля Быкава]] і інш. У Васіля Быкава сустракаем і асобныя прытчы ("Тры словы нямых", "Страх", "Хутаранцы", "Хвастаты", "Пахаджане", "Вуціны статак" і інш.). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]]