~~META: title = Прысвячэнне &keywords = прысвячэнне &abstract = Прысвячэнне як асобны вершаваны жанр. Адрозненні прысвячэння ад паслання &iftrue = nan ~~ ====== Прысвячэнне ====== Прысвячэнне — празаічны або вершаваны аўтарскі надпіс, што ўказвае на асобу ці падзею, у гонар якіх напісаны (прысвечаны) той ці іншы твор.\\ Так, дарэвалюцыйныя публікацыі паэмы [[творы/янка-купала/янка-купала-курган|Янкі Купалы «Курган»]] друкаваліся з прысвячэннем «Памяці С. Палуяна». Верш [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] «Панская ласка» мае прысвячэнне «Да працэсу над «Грамадой».\\ Часам вершаванае прысвячэнне да буйнога паэтычнага твора перарастае ў асобны твор, у якім выяўляюцца адносіны аўтара да пэўных асоб ці падзей, вядзецца літаратурная палеміка. У прыватнасці, вершаваным прысвячэннем, адрасаваным беларускай моладзі, пачынаецца паэма [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака|Якуба Коласа «Сымон-музыка»]]. У гэтым прысвячэнні народны паэт не толькі адзначае асноўнага адрасата свайго твора, але і раскрывае мнагастайнасць тых жыццёвых праяў, з якіх «збіраўся скарб», г. зн. узнікала паэма.\\ Прысвячэннем таксама называюць асобны вершаваны жанр, што ахоплівае творы, прысвечаныя нейкай краіне, падзеі ці асобе. Такое прысвячэнне блізкае да [[слоўнік/пасланне|паслання]], аднак значна і адрозніваецца ад яго. Аб’ект паэтычнай размовы ў пасланнях з’яўляецца толькі своеасаблівай падставай для разваг пра нейкія праблемы, а ў прысвячэнні ён цікавіць паэта сам па сабе.\\ Вершаванае прысвячэнне пачало развівацца ў беларускай літаратуры ў XІX ст. («[[творы/ян-чачот/ян-чачот-на-прыезд-адама-міцкевіча|На прыезд Адама Міцкевіча]]» [[постаці/ян-чачот|Яна Чачота]], «Верш Навума Прыгаворкі» [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/творчасць-вінцэнта-дуніна-марцінкевіча|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], многія запісы ў «Альбоме» [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/арцём-вярыга-дарэўскі|Арцёма Вярыгі-Дарэўскага]], «Роднай старонцы» [[творы/янка-лучына/творчасць-янкі-лучыны|Янкі Лучыны]] і інш.). Але асаблівае пашырэнне яно набыло ў XX ст. у творчасці Янкі Купалы («На смерць Сцяпана Булата», «Сонечнаму Шата Руставелі», «З’езду Саветаў » ), Якуба Коласа («Мікалаю ІІ», «Баяну-Кабзару»), [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]] («С. Палуяну», «Нашай ніве»).\\ Вершы-прысвячэнні сустракаюцца бадай у кожнага сучаснага беларускага паэта. З такіх твораў, прысвечаных гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, Хатыні і г. д., нярэдка ўкладаюцца тэматычныя зборнікі («Слухайце — Хатынь!..», «Дзень добры, мама! » і інш.).