~~META: title = Прыпеўка &keywords = прыпеўка &abstract = Што такое прыпеўка? Беларускія прыпеўкі &iftrue = nan ~~ ====== Прыпеўка ====== Прыпеўка — невялікі, звычайна чатырохрадковы песенны твор (гл. [[слоўнік/песня|песня]]) лірычнага ці гумарыстычна-сатырычнага характару. Рыфмоўка прыпеўкі бывае розная: АбАб, АБХБ, ААББ, ааХа, аБаБ, АБАБ і г. д. Карыстаецца прыпеўка, як правіла, харэічнымі памерамі (найчасцей — чатырохстопны [[слоўнік/харэй|харэй]] або чаргаванне чатырохстопнага харэя з трохстопным). Зрэдку выкарыстоўвае акцэнтна-складовы верш (адна- або двухакцэнтны [[слоўнік/пяціскладовік|пяціскладовік]]): Дзяўчаткі мае,\\ Сыраежачкі,\\ Пасаліў бы я вас, —\\ Няма дзежачкі. \\ Узнікла прыпеўка ў перыяд старажытнага сінкрэтычнага мастацтва і доўгі час існавала разам з музыкай і танцам. У ХІХ ст. аддзялілася ад танца, вылучылася ў самастойны жанр.\\ На аснове народных прыпевак узніклі літаратурныя, якія адасобіліся і ад музыкі. Вось дзве "Камсамольскія прыпеўкі" [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]]: Нас не любяць, нас баяцца\\ Поп кудлаты і кулак,\\ Бо рашыў за працу ўзяцца\\ Камсамольскі маладняк.\\ \\ Камсамолачка Дарота!\\ Пойдзем разам ваяваць, —\\ Буду біць я з кулямёта,\\ Ты — патроны падаваць. \\ Прыклады сучасных народных прыпевак (Звязда. 2003. 20 сакавіка): З веку марыў селянін,\\ Каб зажыць багата.\\ А застаўся, як і быў -\\ З граблямі, лапатай.\\ \\ Да галечы, да бядот\\ Нас давёў калгас "Вперёд".\\ Каб жыццё пайшло ня лад,\\ Мо крутнуцца... І - назад? \\ Аналагічныя беларускім прыпеўкам - рускія частушкі, украінскія [[слоўнік/каламыйка|каламыйкі]], латышскія і літоўскія [[слоўнік/дайна|дайны]].