Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:прыгодніцкая-літаратура

Гэта старая версія дакумента!


Прыгодніцкая літаратура

Прыгодніцкая літаратура — творы мастацкай прозы з займальным сюжэтам пра розныя незвычайныя рэальныя і выдуманыя здарэнні.
Прыгодніцкая літаратура цесна звязана з навукова-фантастычнай і дэтэктыўнай літаратурай. Займальны сюжэт, вострая інтрыга, высакароднасць учынкаў галоўных герояў, даступнасць мастацкага выкладу — усё гэта зрабіла прыгодніцкую літаратуру адным з галоўных відаў дзіцячай літаратуры. У сусветным пісьменстве шырока вядомыя творы Майн Рыда, Ж. Верна, Ф. Купера, А. Дзюма (бацькі) і інш.
У беларускай прозе прыгодніцкую літаратуру актыўна развіваў Янка Маўр ("Палескія рабінзоны", «Амок», «У краіне райскай птушкі» і інш.). Папулярнасцю карыстаюцца асобныя творы прыгодніцкай літаратуры, што належаць пяру У. Краўчанкі («Злачынства ля Зялёнай тоні»), А. Чарнышэвіча («На сажалках»), Уладзіміра Караткевіча ("Сівая легенда"), І. Сяркова («Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя»), Г. Шыловіча («Чарапаха без панцыра»), А. Шлега («Сталінскія байструкі») і інш.

Падобныя старонкі

  • іншае/літаратура-xviii-ст
  • іншае/літаратура-хіх-хх-стст
  • іншае/літаратура-xvi-першай-паловы-xvii-стст
  • іншае/літаратура-старажытнай-русі-xi-xiii-стст
  • іншае/літаратура-xiv-пачатку-xvi-стст
слоўнік/прыгодніцкая-літаратура.1755861245.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki