~~META: title = Прыгодніцкая літаратура &keywords = прыгодніцкая, літаратура &abstract = Беларурская прыгодніцкая літаратура. Прыклады беларускай прыгодніцкай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Прыгодніцкая літаратура ====== Прыгодніцкая літаратура — творы мастацкай прозы з займальным сюжэтам пра розныя незвычайныя рэальныя і выдуманыя здарэнні.\\ Прыгодніцкая літаратура цесна звязана з навукова-фантастычнай і дэтэктыўнай літаратурай. Займальны сюжэт, вострая інтрыга, высакароднасць учынкаў галоўных герояў, даступнасць мастацкага выкладу — усё гэта зрабіла прыгодніцкую літаратуру адным з галоўных відаў дзіцячай літаратуры. У сусветным пісьменстве шырока вядомыя творы Майн Рыда, Ж. Верна, Ф. Купера, А. Дзюма (бацькі) і інш.\\ У беларускай прозе прыгодніцкую літаратуру актыўна развіваў [[постаці/янка-маўр|Янка Маўр]] ([[творы/янка-маўр/янка-маўр-палескія-рабінзоны|"Палескія рабінзоны"]], "Амок", "[[творы/янка-маўр/янка-маўр-у-краіне-райскай-птушкі|У краіне райскай птушкі]]" і інш.). Папулярнасцю карыстаюцца асобныя творы прыгодніцкай літаратуры, што належаць пяру У. Краўчанкі ("Злачынства ля Зялёнай тоні"), А. Чарнышэвіча ("На сажалках"), [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] ([[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-сівая-легенда|"Сівая легенда"]]), І. Сяркова ("[[творы/іншае/іван-сяркоў-мы-з-санькам-у-тыле-ворага|Мы з Санькам у тыле ворага]]", "Мы — хлопцы жывучыя"), Г. Шыловіча ("Чарапаха без панцыра"), А. Шлега ("Сталінскія байструкі") і інш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/літаратура-xviii-ст]] * [[творы/іншае/літаратура-хіх-хх-стст]] * [[творы/іншае/літаратура-xvi-першай-паловы-xvii-стст]] * [[творы/іншае/літаратура-старажытнай-русі-xi-xiii-стст]] * [[творы/іншае/літаратура-xiv-пачатку-xvi-стст]]