~~META: title = Прасoдыя &keywords = прасoдыя &abstract = Што такое прасодыя? Рытміка, метрыка, вершаванне &iftrue = nan ~~ ====== Прасoдыя ====== Прасoдыя (ад грэч. prosodіa — націск, прыпеў) —\\ 1. Раздзел [[слоўнік/вершазнаўства|вершазнаўства]], які вывучае асаблівасці метрычна значных гукавых элементаў мовы, рытмікі, вымаўлення доўгіх і кароткіх складоў, націскных і ненаціскных,іх суадносіны ў вершы. У антычнай Грэцыі прасoдыяй называлі раздзел граматыкі, у якім раскрываўся сэнс націску (першапачаткова музычнага), а таксама працягласці вымаўлення складоў. У XVIII-XIX стст. тэрмін прасoдыя азначаў сукупнасць правіл вершавання (М. Чарнышэўскі і В. Брусаў ужывалі яго як сінонім рытмікі).\\ У сучасным літаратуразнаўстве ён ужываецца пры аналізе [[слоўнік/сістэма-вершавання|вершаваных сістэм]], іх моўных магчымасцей.\\ 2. У шырокі м сэнсе — сінонім [[слоўнік/рытміка|рытмікі]] ці [[слоўнік/метрыка|метрыкі]] (і шырэй — [[слоўнік/вершаванне-вершаскладанне|вершавання]]).