~~META: title = Пралог &keywords = пралог &abstract = Пралог і яго роля ў літаратурным творы &iftrue = nan ~~ ====== Пралог ====== Пралог (ад грэч. prologos — прадмова) — уступ да літаратурнага твора, у якім пісьменнік знаёміць чытача з [[слоўнік/задума|задумай]] або з тымі з’явамі, якія падштурхнулі яго напісаць такі твор, інакш кажучы, як бы падрыхтоўвае чытача да ўспрымання твора. Напрыклад, у паэме [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] «[[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака|Сымон-музыка]]»: Ад роднае зямлі, ад гоману бароў, Ад казак вечароў,\\ Ад песень дудароў, Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей Ад шолаху начэй,\\ Ад тысячы ніцей; З якіх аснована і выткана жыццё... \\ Пралог бывае не ў кожным мастацкім творы.