~~META: title = Праклітыка &keywords = слова &abstract = Што такое праклітыка? &iftrue = nan ~~ ====== Праклітыка ====== **Праклітыка** (ад грэч. proklitikos – які нахіляецца наперад) – слова, якое ў фразе ці словазлучэнні пазбаўлена ўласнага націску і цесна прымыкае да наступнага слова, утвараючы з ім адзінае фанетычнае цэлае. У якасці праклітыкі звычайна выступаюць аднаскладовыя (часам двухскладовыя) прыназоўнікі, часціцы, злучнікі, займеннікі: «на нас», «мае госцейкі».\\ З’ява, супрацьлеглая праклітыцы, – энклітыка.\\ \\ Крыніца: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат – Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2001. – 560 с.